Центр ПОРА ☀ Социально-благотворительное учреждение
Будьте с нами
Поддержи детей и взрослых
Вместе собрано:руб.Подробнее
ДеятельностьНовости центра

Дарагія людзі, чалавекі!

RSS
Дарагія людзі, чалавекі!
25 мая 2023 — 08:00
Дарагія людзі, чалавекі! Столькі ўсяго добрага зрабілі, столькі важнага, столькі цёплага, шчырага! У якасці падзякі - верш Рыгора Барадуліна. Ён - аб кожным з вас:
 
Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.
 
Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.
 
Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.
 
ДЗЯКУЙ ВЯЛІКІ за вашу дапамогу! Ад кожнага з вас адбіваецца свет!
 
У захапленні, Цэнтр ПАРА.